У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА
Сёння на плошчы Арджанікідзэ ў Магілёве адбылося небяспечнае здарэнне. Падчас павароту з кузава грузавіка ЗІЛ на праезную частку выпала вялікае бервяно, піша УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Скрыншот з відэа
Побач у гэты момант знаходзіўся легкавы аўтамабіль, але, на шчасце, бервяно яго не закранула. Ніхто з людзей не пацярпеў.
37‑гадовага кіроўцу ЗІЛа прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за дапушчанае парушэнне.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў строга выконваць правілы дарожнага руху і меры бяспекі. Перад пачаткам руху неабходна правяраць правільнасць размяшчэння грузу і надзейнасць яго мацавання.