БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Літвы заклікаў Расію пачаць мірныя перамовы з Украінай

24.09.2026 / 09:50

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс ад імя краін Балтыі заклікаў Расію адказаць на прапанову і пачаць мірныя перамовы з Украінай.

Фота: МЗС Літвы

Выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі ААН у Нью-Ёрку, ён заявіў, што краіны Балтыі вітаюць гатоўнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да перамоў на найвышэйшым узроўні і падтрымліваюць намаганні ЗША ў спыненні вайны.

Будрыс падкрэсліў, што мір павінен базавацца на міжнародным праве, вяртанні ваеннапалонных і цывільных асоб, незаконна ўтрымліваюцца, а таксама прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынстве агрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула