У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка
Навінкай парадаваў брэнд Feelin.
Брэнд марозіва і тварожных сыркоў Feelin будзе выпускаць фруктовы лёд са смакам халадніку. Навінку паказаў koko.by.
«Філін падняў крылы на самае святое! Чакаем замарожаны халаднік — тады давайце і халадзец на палачцы», — напісаў блогер.
Пра магчымы выпуск такога прадукту Feelin жартаваў 1 красавіка, але цяпер жарт стаў рэальнасцю. Раней брэнд выпусціў марозіва са смакам піва і салёных агуркоў.