БЕЛ Ł РУС

Студэнтаў ЕГУ ў Беларусі пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе

25.09.2026 / 07:24

Nashaniva.com

Cупраць студэнтаў «экстрэмісцкага» ўніверсітэту, якія знаходзіліся ў Беларусі, выкарысталі новую форму рэпрэсій: забарону на выезд з краіны. Наколькі масавая гэтая з’ява, невядома, піша «Белсат». 

Студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, якія знаходзяцца ў Беларусі, пачалі абмяжоўваць у выездзе з краіны — адпускаць пад падпіску аб нявыездзе. «Белсату» вядома пра некалькі такіх выпадкаў, але наколькі гэтая з’ява масавая, ацаніць цяжка.

14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі забараніў дзейнасць і назваў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».

З 2 да 4 чэрвеня 2026 года сілавікі правялі па ўсёй краіне скаардынаваную серыю ператрусаў і допытаў супраць звязаных з ЕГУ асоб і іх сем'яў. Месяц таму праваабаронцы налічвалі 175 пацярпелых ад ператрусаў і допытаў у сувязі з ЕГУ. Паводле звестак праваабаронцаў, следчыя пагражалі людзям абвінавачаннямі паводле артыкулаў аб «экстрэмізме» — у тым ліку задняй датай, за плацяжы ва ўніверсітэт яшчэ з 2016 года.

У ЕГУ расказвалі, што пасля атрымання «экстрэмісцкага» статусу за месяц страцілі каля 100 студэнтаў: бальшыня з іх вучылася завочна з Беларусі, але ЕГУ пакінулі нават 10 студэнтаў, якія жылі ў Літве.

Тым часам 1 кастрычніка ў Вільні пройдзе афіцыйная цырымонія адкрыцця 2026/2027 навучальнага года.

Чытайце таксама:

на

Каментары да артыкула