БЕЛ Ł РУС

У Заслаўі праходзіць выстава ліштваў. Энтузіяст збіраў іх па ўсёй краіне і рэстаўраваў

25.09.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Выстава «Драўляныя карункі» Уладзіміра Цвіркі праходзіць у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» (вул. Рынкавая, 4).

Гэта першая публічная дэманстрацыя калекцыі драўляных ліштваў, сабранай мастаком, дызайнерам, рэстаўратарам і падарожнікам Уладзімірам Цвіркам.

Ліштва — драўлянае аздабленне ваконнага ці дзвярнога праёму — была галоўным упрыгожаннем беларускай хаты, яе «тварам» і абярэгам. Майстры-разбяры працавалі з дрэвам так жа тонка, як ткаллі плелі карункі сваіх ручнікоў, — таму выстава і носіць назву «Драўляныя карункі».

Гэта выстава пра прыгажосць, якую мы страчваем: драўляная забудова беларускіх вёсак сыходзіць у нябыт, а разам з ёй знікаюць і ліштвы. Уладзімір Цвірка цягам многіх гадоў збіраў гэтыя ўзоры па ўсёй Беларусі, літаральна выратоўваючы іх з-пад бульдозераў і рэстаўруючы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула