БЕЛ Ł РУС

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб

25.09.2026 / 15:34

Nashaniva.com

Экс-паўабаронца «Мінска» Захар Драчоў будзе гуляць у стамбульскім «Бешыкташы», паведаміў «Беларускі футбол».

Захар Драчоў. Фота: Беларускі футбол 

«Усё выдатна. Добра сустрэлі, — расказаў Захар пра ўражанні ад «Бешыкташа». — Адчуваецца, што там вялікая футбольная атмасфера, шмат фанатаў. Ну а больш сказаць не магу, бо я прабыў там нядоўга і адразу паляцеў у Мінск. Але ў мяне станоўчыя эмоцыі ад таго, што ў маёй кар’еры будзе новы этап. Буду старацца».

У гэтым сезоне паўабаронца паспеў правесці дзевяць матчаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, згуляўшы 232 хвіліны і не адзначыўшыся выніковымі дзеяннямі. Яшчэ пяць сустрэч Захар Драчоў правёў за «Мінск-2», забіўшы адзін мяч.

11 жніўня «Мінск» з ім развітаўся. У чэрвені Захар таемна ездзіў на прагляд у «Бешыкташ», не папярэдзіўшы кіраўніцтва беларускага клуба.

У гісторыі футбольных чэмпіянатаў Турцыі, чэмпіянат выйгравалі толькі шэсць клубаў. Па адным разе — «Бурсаспор» і «Істанбул Башахшэкір». «Трабзонспор» — шэсць разоў.

А вось клубы «вялікай тройкі» — стамбульскія «Галатасарай» (26 разоў), «Фенербахчэ» (19) і «Бешыкташ» (16) — увесь астатні час.

«Бешыкташ» апошні раз чэмпіёнства браў у 2021 годзе. У сёлетнім сезоне клуб ідзе трэцім.

Чытайце таксама:

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст

Каментары да артыкула