БЕЛ Ł РУС

У Шчучынскім раёне пад машыну трапіла васьмігадовая дзяўчынка

25.09.2026 / 15:45

Nashaniva.com

У Шчучынскім раёне легкавы аўтамабіль збіў васьмігадовую дзяўчынку. Аварыя адбылася 24 верасня каля 17:00 у аграгарадку Васілішкі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

25‑гадовы кіроўца аўтамабіля Rover ехаў па Савецкай вуліцы ў напрамку Кастрычніцкай. Каля дома №51 ён наехаў на дзяўчынку, якая перабягала дарогу злева направа па ходзе руху аўтамабіля па-за пешаходным пераходам.

У выніку аварыі дзіця атрымала траўмы і было шпіталізавана з пераломамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула