БЕЛ Ł РУС

З 28 верасня некаторыя цягнікі зменяць расклад

25.09.2026 / 19:52

Nashaniva.com

З 28 верасня на ўчастку Мінск — Орша часова зменяцца расклад і маршруты руху цягнікоў. Змены будуць дзейнічаць да ўвядзення новага графіка руху на 2026—2027 гады. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Прычынай сталі работы па мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры на ўчастку Калодзішчы — Гарадзішча.

У асобныя даты будуць адмененыя цягнікі №717/718 Масква — Мінск — Масква і №862/861 Мінск — Орша — Мінск. Таму пасажырам, якія плануюць паездкі гэтымі маршрутамі, прапануюць загадзя прадугледзець іншыя варыянты.

Змены таксама закрануць расклад шэрагу міжнародных цягнікоў, у тым ліку №1 Масква — Мінск, №3/7 Масква — Брэст, №27 Масква — Брэст і №51 Санкт-Пецярбург — Брэст. Карэкціроўкі будуць унесены і ў рух асобных цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній.

На маршруце Мінск — Орша зменяцца расклад і маршрут некаторых цягнікоў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. Частка цягнікоў у асобныя даты будзе адменена.

У сувязі з гэтым ААТ «Мінаблаўтатранс» таксама ўнесла змены ў расклад прыгарадных аўтобусаў, якія курсуюць на замену некаторых адмененых цягнікоў.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў улічваць гэтыя змены пры планаванні паездак. Актуальны расклад канкрэтнага цягніка можна праверыць на сайце БЧ, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

Чытайце таксама:

Белчыгунка абнавіла анлайн-табло

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

Каментары да артыкула