БЕЛ Ł РУС

У Латвіі зафарбавалі дарожныя ўказальнікі на Маскву

26.09.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Недалёка ад Рэзэкнэ (усходняя частка краіны) на аўтадарозе A12 заўважылі некалькі зафарбаваных дарожных знакаў, на якіх былі закрытыя ўказальнікі на расійскія гарады — Маскву і Востраў.

Фота: Marta Puzaka / LSV Latgales redakcija

Пашкоджаныя дарожныя знакі заўважылі ў панядзелак, аднак невядома, калі менавіта іх зафарбавалі, піша LSV.

Дзяржаўнае таварыства «Latvijas Valsts ceļi» паведаміла, што гэтыя дзеянні з дарожнымі знакамі не былі ўзгодненыя з прадпрыемствам. Па факце здарэння распачаты крымінальны працэс паводле часткі першай артыкула 185 Крымінальнага закона — за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула