БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг параіў Пуціну, як ён можа вельмі хутка завяршыць вайну

26.09.2026 / 22:30

Nashaniva.com

Былы спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг заявіў, што Уладзімір Пуцін можа хутка завяршыць вайну супраць Украіны, калі абвясціць расіянам пра «перамогу» і выведзе расійскія войскі з акупаваных тэрыторый.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

«Я мяркую, што для расіян гэта вайна можа скончыцца ўжо заўтра і вельмі лёгка. Усё, што Пуціну трэба зрабіць, гэта абвясціць пра «перамогу» і выбірацца прэч дадому», — параіў Келаг кіраўніку Крамля.

Ён таксама выказаў меркаванне, што Пуцін не мае намеру захопліваць усю тэрыторыю Украіны. Адной з прычын гэтага Келаг назваў тое, што Расія, на яго думку, проста не мае такіх магчымасцяў:

«У яго няма баявых магчымасцяў для гэтага. І ён заўсёды атакуе цэнтры населеных пунктаў».

Асобна Келаг выказаўся пра пазіцыю Украіны і высока яе ацаніў.

«Украіна не збіраецца здавацца. Украінцы не збіраюцца добраахвотна аддаваць зямлю. Яны — выдатная баявая сіла. Яны выканалi выключную, надзвычайную працу. І я думаю, што нам проста трэба сказаць прэзідэнту Пуціну тое, чаго ён не хоча рабіць: вам час вярнуцца дадому і спыніць гэтую вайну!» — заявіў ён, звяртаючыся да Пуціна.

Келаг таксама сказаў, што, на яго думку, Расія ніколі не зможа перамагчы ў гэтай вайне.

Чытайце таксама:

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку

Каментары да артыкула