БЕЛ Ł РУС

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II

27.09.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Аўтамабіль праехаў каля 10 тысяч кіламетраў і захаваў нумар, пад якім выкарыстоўваўся каралеўскім дваром. Машыну ацанілі ў 400—450 тысяч еўра.

Bentley Mulsanne Extended Wheelbase 2016 года быў адным з двух такіх аўтамабіляў, зробленых для Елізаветы II. Другі экзэмпляр цяпер захоўваецца ў гістарычнай калекцыі Bentley, таму выстаўленая на аўкцыён машына, хутчэй за ўсё, застанецца адзінай, што трапіла ў прыватныя рукі.

Салон спецыяльна прыстасавалі для каралевы: яго аздобілі скурай, арэхавым шпонам і дыванамі з авечай воўны. У драўляныя панэлі ўмантавалі каралеўскі герб, а замест пярэдняга цэнтральнага падлакотніка зрабілі падстаўку памерам з любімую сумачку Елізаветы II маркі Launer London.

Пасля заканчэння каралеўскай службы герб і падстаўку дэмантавалі. Машына, аднак, захавала рэгістрацыйны нумар DG66 OKM.

Таргі пройдуць анлайн з 5 да 14 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула