БЕЛ Ł РУС

На Берасцейшчыне Mercedes пратараніў Volkswagen на пераходзе. Два чалавекі загінулі

27.09.2026 / 19:53

Nashaniva.com

Кіроўца Mercedes выжыў і трапіў у бальніцу.

Смяротнае ДТЗ здарылася каля 17:20 у Жабінкаўскім раёне на трасе М1 Брэст — Мінск.

Volkswagen спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам. У гэты момант у яго на хуткасці ўляцеў Mercedes. На ўчастку стаіць камера на 70 км/г.

У выніку кіроўца і дзяўчына-пасажырка Volkswagen загінулі. Кіроўцу і двух пасажыраў Mercedes завезлі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула