БЕЛ Ł РУС

Вучыч пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Сербіі. Каб стаць прэм'ерам

27.09.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Сербскі прэзідэнт не дапрацаваў да канца другога тэрміну, каб застацца пры ўладзе.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Аляксандр Вучыч у звароце да нацыі абвясціў, што сыходзіць у адстаўку з пасады прэзідэнта Сербіі. Да канца ягонага другога тэрміну заставалася крыху больш за паўгода.

«Я ўдзячны грамадзянам, якія двойчы аказалі мне давер. Сёння я падаю ў адстаўку», — заявіў Вучыч.

Палітык датэрмінова сышоў з пасады прэзідэнта, каб паспрабаваць захаваць уладу. Паводле Канстытуцыі, адзін чалавек не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны, таму Вучыч хоча перасесці ў крэсла прэм’ер-міністра.

Ужо былы прэзідэнт узначаліць спіс кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах 25 кастрычніка. Калі партыя зноў пераможа, Вучыч узначаліць урад. Ён ужо быў прэм’ер-міністрам у 2014—2017 гадах.

Упершыню Вучыч абвясціў пра будучую адстаўку на фоне масавых пратэстаў, якія ахапілі Сербію ў 2024 годзе. Іх прычынай стала трагедыя ў Нові-Садзе, дзе ў выніку абвалу навеса на нядаўна рэканструяваным чыгуначным вакзале загінулі 16 чалавек. Адным з патрабаванняў пратэстоўцаў супраць карупцыі ва ўладзе была адстаўка Вучыча. З таго часу ён некалькі разоў заяўляў, што не збіраецца мяняць Канстытуцыю, каб застацца на пасадзе прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула