БЕЛ Ł РУС

У Сянне падчас пажару загінула жанчына

29.09.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Уначы 29 верасня ў горадзе Сянно адбыўся пажар у жылым доме ў 2‑м завулку Мічурына. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, дом ужо быў ахоплены адкрытым агнём, а дах абрынуўся.

У адным з пакояў пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі загінулую гаспадыню дома.

Пажар удалося ліквідаваць. У выніку агню былі знішчаныя дах і столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Прычына ўзгарання і абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула