БЕЛ Ł РУС

Трамп распарадзіўся скараціць папуляцыю камароў у Вашынгтоне на 90%

1.10.2026 / 08:47

Nashaniva.com

І кляшчоў таксама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Прэзідэнт ЗША падпісаў указ, згодна з якім адпаведныя ведамствы павінны на працягу 60 дзён распрацаваць стратэгію барацьбы з азіяцкімі тыгровымі камарамі, камарамі жоўтай ліхаманкі і іншымі інвазійнымі відамі ў амерыканскай сталіцы.

Дакумент таксама прадугледжвае скарачэнне папуляцыі кляшчоў у Вашынгтоне напалову. Рэалізацыя праграмы прадугледжвае выкарыстанне біятэхналогій і нехімічных метадаў.

У распрацоўцы плана возьмуць удзел міністры ўнутраных спраў і сельскай гаспадаркі, а таксама кіраўнік Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя.

Whitehouse.gov

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула