БЕЛ Ł РУС

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»

1.10.2026 / 11:25

Nashaniva.com

Аказалася, ён — настаўнік і рэпетытар па матэматыцы з Санкт-Пецярбурга.

Былога выкладчыка матэматыкі з Санкт-Пецярбурга асудзілі ў Грузіі на 15 сутак арышту. Пасля адбыцця пакарання яго дэпартуюць і на тры гады забароняць уезд у краіну.

Інцыдэнт адбыўся ў жылым комплексе Monolith Green City у Тбілісі.

На першым паверсе будынка знаходзіцца кавярня з адкрытай верандай, дзе ў той момант адпачывалі наведнікі, у тым ліку і рускамоўныя.

Як піша NewsGeorgia, нецвярозы мужчына выйшаў на балкон і памачыўся на людзей, якія сядзелі ўнізе. Пры гэтым ён крычаў: «Слава Расіі».

Наведнікі кавярні выклікалі паліцыю. Расіянін нібыта спрабаваў растлумачыць свае паводзіны тым, што яму тэрмінова спатрэбілася ў прыбіральню, але яна была занятая.

Паводле расійскага тэлеграм-канала Mash, мужчына раней працаваў педагогам і рэпетытарам па матэматыцы. Суд прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту з наступнай дэпартацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула