БЕЛ Ł РУС

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі

1.10.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Двое вайскоўцаў і цывільны супрацоўнік адчулі раздражненне скуры пасля адкрыцця канверта, дасланага з Германіі.

Здарэнне адбылося ў аддзяленні Вайсковай жандармерыі ў горадзе Нова-Дэмба на паўднёвым усходзе Польшчы, піша «Rzeczpospolita» са спасылкай на RMF FM.

У канверце знаходзілася паштоўка. Пасля яе разгортвання ніякага парашку або іншага рэчыва не заўважылі, аднак неўзабаве двое вайскоўцаў і цывільны супрацоўнік адчулі раздражненне скуры твару і рук. Іх даставілі ў бальніцу.

Яшчэ чатырох вайскоўцаў, якія маглі кантактаваць з пасылкай, ізалявалі. Сімптомаў у іх не было.

З суседняй часткі будынка ў мэтах бяспекі эвакуявалі 133 чалавекі.

«Агляд пасылкі выключыў наяўнасць хімічных, біялагічных і радыеактыўных рэчываў», — паведаміла Вайсковая жандармерыя.

Пасля абследавання трох пацярпелых выпісалі з бальніцы. Паводле прадстаўніка жандармерыі, аналізы не выявілі прыкмет атручэння.

Што менавіта выклікала раздражненне скуры, пакуль невядома. Абставіны здарэння высвятляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула