У Мінск прыляцеў прэм'ер Расіі
Міхал Мішусцін возьме ўдзел у пасяджэннях Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага міжурадавага савета.
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP
Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін прыляцеў у Беларусь з двухдзённым візітам, паведамляе ТАСС.
Кіраўнік расійскага ўрада возьме ўдзел у запланаваных на 1—2 кастрычніка пасяджэннях Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, а таксама сустрэчах Еўразійскага міжурадавага савета.
Акрамя таго, у гэтыя дні ў Мінску праходзіць міжнародная прамысловая выстава «Іннапрам», якой Мішусцін таксама звычайна надае вагу. Падчас жнівеньскай сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС менавіта расійскі прэм'ер запрасіў калег наведаць выставу.
Апошні візіт Мішусціна ў Беларусь адбыўся мінулай восенню. Тады ён таксама супаў з правядзеннем у Мінску — упершыню — выязной выставы «Іннапрам».