БЕЛ Ł РУС

Памерла былая лідарка баснійскіх сербаў Біляна Плаўшыч

1.10.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Яна пражыла 96 гадоў.

Біляна Плаўшыч у 2003 годзе. Фота: Jerry Lampen / AP

Былы прэзідэнт Рэспублікі Сербскай у Босніі і Герцагавіне Біляна Плаўшыч памерла сёння раніцай у Бялградзе ва ўзросце 96 гадоў. Пахаванне адбудзецца ў Баня-Луцы (Боснія), піша rtsr.rs.

У Рэспубліцы Сербскай Босніі і Герцагавіны яна была адным з двух віцэ-прэзідэнтаў да 14 верасня 1996 года, калі пад ціскам міжнароднай супольнасці лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч перадаў ёй прэзідэнцкія паўнамоцтвы. На выбарах таго года яна была абраная прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай і займала гэтую пасаду да 1998 года.

У студзені 2001 года Плаўшыч добраахвотна здалася Гаагскаму трыбуналу. 27 лютага 2003 года яна была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі.

26 чэрвеня 2003 года з Гаагі яе перавезлі ў Швецыю для адбывання пакарання ў турме Хінсэберг, адкуль яна была вызваленая ў канцы кастрычніка 2009 года і вярнулася ў Бялград пасля адбыцця дзвюх трацін тэрміну.

У Бялградзе Плаўшыч жыла адасоблена, не займаючыся палітычнай дзейнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула