БЕЛ Ł РУС

Берасцеец незаконна ўвёз у Беларусь з Польшчы трох сабак і ката

1.10.2026 / 15:35

Nashaniva.com

Заплаціў штраф 18 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі аддзела барацьбы з кантрабандай агледзелі ў Жабінкаскім раёне аўтамабіль Volkswagen Crafter, якім кіраваў беларус, што ехаў з Беларусі ў Расію. Падчас агляду грузавога адсека мытнікі пабачылі трох сабак і ката, якія належалі знаёмаму кіроўцы і зацікавіліся праблемай, паведамляе Onlinebrest.

З дапамогай партатыўнага счытвальніка радыёчастотных транспондэраў ветэрынарны інспектар ідэнтыфікаваў падскурныя мікрачыпы жывёл.

Імі былі два сабакі пароды «чаў-чаў», сабака пароды «шатландскі тэр'ер» і кот «мэйн-кун».

Як патлумачыў кіроўца, жывёлін у Беларусь ён увёз з утойваннем ад мытнага кантролю: жывёлін перадалі іншым асобам і правезлі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання, без выплаты мыты.

Агульны ацэначны кошт жывёл склаў 18 011 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула