БЕЛ Ł РУС

Шаранговіч стартаваў з галявога пасу ў новым сезоне НХЛ

2.10.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Ягоны «Калгары Флэймз», што праўда, разгромна прайграў на сваёй пляцоўцы «Сіэтл Кракену» 1:6.

Ягор Шаранговіч, фота nhl.com

Беларускі хакеіст асіставаў адзінаму голу «агеньчыкаў» у гэтай гульні. Ягор аддаў пас Раяну Строўму, які і закінуў шайбу «Калгары».

У мінулым сезоне Шаранговіч згуляў за «Калгары» 78 матчаў. Закінуў 15 шайбаў і аддаў 14 галявых перадач.

Наступнай ноччу павінны ўступіць у бой браты Аляксей і Ілля Протасы. Іх «Вашынгтон» згуляе супраць уладальніка Кубка Стэнлі «Караліны».

Чытайце таксама:

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Каментары да артыкула