Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць
Беларускі палітык на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, параіў Арменіі ў сваім імкненні ў ЕС не ставіць воз наперадзе каня, піша БелТА.
Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Калі ты вырашыў у Еўрапейскі саюз, ну куды ты спяшаешся? Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць, куды тваю гародніну, садавіну забяруць. У якім аб'ёме. Ці зможаш ты замяніць тое, што сёння прадаеш у нас. Калі ты пераканаўся ў тым, што ў цябе Францыя купіць твой каньяк (свой няма куды дзяваць, але ў цябе купіць), добра — ідзі. Чаго ты бяжыш? Чаго ты ставіш воз наперадзе каня?» — сказаў ён.
«Не трэба спяшацца выкідваць тое, што табе сёння прыносіць карысць. Не трэба сыходзіць з гэтага агульнага рынку», — дадаў Лукашэнка.