На наступным тыдні абвесцяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
Усё пачнецца ў панядзелак з абвяшчэння лаўрэата па медыцыне і фізіялогіі (12:30 па Мінску).
Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images
У аўторак назавуць лаўрэата па фізіцы, у сераду па хіміі.
У чацвер назавуць лаўрэата па літаратуры (14:00). Год таму ім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі.
А ў пятніцу, 9 кастрычніка (12:00), будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Год таму прэмію прысудзілі лідару апазіцыі Венесуэлы Марыі Карыне Мачада.
Ну і бачылі, чым усё гэта скончылася для Венесуэлы. Выкраданнем 3 студзеня прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры, які зараз сядзіць у СІЗА ў Брукліне.
Праз тыдзень, у панядзелак 12 кастрычніка, назавуць нобелеўскага лаўрэата на эканоміцы.
Уручэнне прэміі з ганаровымі мерапрыемствамі праходзяць у снежні ў Стакгольме, Нобель міру ўручаецца ў Осла.