БЕЛ Ł РУС

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай

3.10.2026 / 10:04

Nashaniva.com

Пацыент зайшоў без чаргі ў кабінет доктара «проста спытаць».

Ілюстрацыйнае фота БелТА

У паліклініцы Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся канфлікт: медсястра некарэктна звярнулася да пацыента, паведамляе Mlyn.by.

Медсястра назвала пацыента «свінотай», калі той зайшоў у кабінет, каб удакладніць парадак чаргі.

Паводле слоў сведкі сітуацыі, гэты выпадак не першы. Жанчына ўдакладніла, што супрацоўніца рэгулярна дазваляе сабе размаўляць на павышаных тонах і дапускае грубыя выказванні.

Адвакат Мінскай гарадской калегіі Дар'я Хаткевіч расказала, што падобныя паводзіны могуць карацца. Прычым можа пагражаць як дысцыплінарная, грамадзянска-прававая, так і адміністрацыйная адказнасць паводле заканадаўства Беларусі.

Грубасць недапушчальная. Парушэнне гэтых нормаў можа пацягнуць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці.

Пацыент, на адрас якога прагучала абраза, можа звярнуцца ў суд з пазовам аб грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, патлумачыла юрыст.

Што тычыцца выказвання «свінота», адвакатка патлумачыла наступнае. Для прызнання выказвання абразай паводле арт. 10.2 КаАП заканадаўства патрабуе выканання дзвюх абавязковых умоў: намеру прынізіць гонар і годнасць канкрэтнай асобы і непрыстойнай формы выказвання.

А «свінота» хутчэй адносіцца да брыдкай інвектыўнай лексікі (слоў і выразаў, якія выкарыстоўваюцца для выражэння агрэсіі, абразы, прыніжэння суразмоўцы, выражэння пагарды, варожасці або грэбавання).

Ці ёсць у гэтым склад правапарушэння, непасрэдна вызначае суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула