У некалькіх раёнах Малдовы зафіксаваныя выбухі. Паліцыя выявіла абломкі дронаў
У краіне была абвешчаная паветраная трывога.
Фота: Noi.md
У выніку інцыдэнтаў праваахоўнікі выявілі абломкі дронаў у некалькіх месцах, а ў адным з выпадкаў выбух стаў прычынай узгарання сухой расліннасці, паведамляе Noi.md.
А 7:50 у інспекцыю паліцыі горада Каўшань на паўднёвым усходзе краіны непадалёк ад мяжы з Украінай паступіла паведамленне пра выбух, які прагрымеў недалёка ад горада. На месцы здарэння назіраўся густы дым, а паліцэйскія выявілі абломкі беспілотніка.
Абломкі дрона таксама былі знойдзеныя каля некаторых іншых населеных пунктаў. Адзін з выбухаў адбыўся на вінаградным полі, побач з гаспадарчай пабудовай.
Фота: Noi.md
Паліцыя знаходзіцца на месцах здарэнняў і дакументуе выпадкі.
Улады заклікаюць грамадзян абыходзіць месцы, дзе былі зафіксаваныя выбухі, і не чапаць падазроныя прадметы або іх абломкі, а таксама не набліжацца да іх.