БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі

3.10.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў расказаў, чаму сустрэча не адбылася ў мінулым годзе.

Калаж: AP Photo, Tatan Syuflana, Andrew Harnik / Getty Images 

У Мінску разглядаюць сустрэчу Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі ў «практычнай плоскасці», для яе арганізацыі робяцца адпаведныя крокі, заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.

«Мы сапраўды разглядаем сустрэчу прэзідэнтаў у практычнай плоскасці, і для гэтага робяцца адпаведныя крокі», — сказаў ён агенцтву на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Міністр нагадаў пра запрашэнне ад Трампа на адрас Лукашэнкі прыняць удзел у Радзе міру, якая праводзілася ў ЗША летась.

«Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння дабрацца з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі дастаткова складана з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз увёў персанальна супраць прэзідэнта і ў дачыненні да пралётаў нашых самалётаў», — дадаў Рыжанкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула