БЕЛ Ł РУС

Спыненая дзейнасць кур’ераў тэлефонных махляроў. Затрыманыя 19 чалавек

3.10.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў, што следчымі Упраўлення СК Мінскай вобласці супольна з упраўленнем па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Мінаблвыканкама спынена дзейнасць злачыннай групы, якая дапамагала тэлефонным махлярам пазбаўляць людзей зберажэнняў.

Скрыншот відэа прэс-службы МУС

Фігуранты выконвалі ролю кур’ераў: забіралі грошы з тайнікоў, пакінутых пацярпелымі па ўказанні зламыснікаў.

Атрыманыя сродкі канвертаваліся ў крыптавалюту і пераводзіліся на электронныя кашалькі арганізатараў схемы.

Пры сілавой падтрымцы спецпадраздзяленняў МУС затрыманыя 19 чалавек, у дачыненні да сямі з іх ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Падрабязнасці абяцаюць апублікаваць найбліжэйшымі днямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула