БЕЛ Ł РУС

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка

3.10.2026 / 13:01

Nashaniva.com

«Зараз не маю эмоцый. Не маю слоў. Нават гэты пост пішу ўвесь дзень. Але хачу пакінуць фота на памяць, на якое я глядзеў кожны вечар гадзінамі, калі мы з табой перапісваліся, Ліз», — напісаў хлопец, які меў да дзяўчыны рамантычныя пачуцці.

У Кіеве ў выніку ўчорашняй варожай атакі загінула 26‑гадовая супрацоўніца банка Лізавета Дзяўдзюк — расійскі беспілотнік трапіў проста ў акно кватэры дзяўчыны. Пра гэта паведамілі калегі дзяўчыны з OTP Bank і яе знаёмы Жэня ў Threads, піша «Украінская праўда».

У кампаніі распавялі, што Елізавета працавала ў іх апошнія чатыры гады. За гэты час яна паспела прадэманстраваць здольнасць хутка вучыцца, выконваць самыя складаныя заданні і заўсёды імкнуцца да большага.

Знаёмы загінулай расказаў, што некалькі гадоў таму меў да яе рамантычныя пачуцці.

«Сёння я даведаўся, што ў выніку ранішняга абстрэлу загінула дзяўчына ў Кіеве. Прылёт проста ў яе акно. Дзяўчына, якая мне некалькі гадоў таму падабалася, з якой я вельмі шмат і цёпла размаўляў. Зараз не маю эмоцый. Не маю слоў. Нават гэты пост пішу ўвесь дзень. Але хачу пакінуць фота на памяць, на якое я глядзеў кожны вечар гадзінамі, калі мы з табой перапісваліся, Ліз…

Ты дакладна заслугоўвала пражыць шчаслівае жыццё, і балюча, што тваім жыццём распарадзіўся не лёс, а нечысць», — напісаў мужчына.

Жэня суправадзіў свой допіс гэтым фотаздымкам дзяўчыны 

Для фінансавай падтрымкі сям’і Лізаветы адкрылі збор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула