БЕЛ Ł РУС

Бяспраўніка з 2,3 праміле злавілі ў Касцюковічах

3.10.2026 / 14:53

Nashaniva.com

Сёння ў гэтым гарадку на самым усходзе Беларусі на лінію 102 паступіла паведамленне, што нецвярозы мужчына кіруе машынай.

Інспектары ДАІ аператыўна адрэагавалі і спынілі KIA за рулём якога знаходзіўся 27‑гадовы мясцовы жыхар з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення, паведамляе магілёўская міліцыя.

Агляд паказаў наяўнасць 2,3 праміле этылавага спірту ў выдыханым паветры. Таксама высветлілася, што раней малады чалавек ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы.

Мужчына аштрафаваны 200 базавых велічынь (9 000 рублёў). На правы можна будзе забыцца на пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула