БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Чэхіі прыехаў у Беларусь праведаць хворую маці, а яго арыштавалі

3.10.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Віталь Дзямідчык — ураджэнец Гродна (нарадзіўся 5 мая 1974 года), які пастаянна пражываў у Чэхіі з 2006 года. Мае два грамадзянствы — Беларусі і Чэхіі.

СІЗА №1 у Калядзічах, фота Яндэкс-карты

Ён быў затрыманы 30 чэрвеня 2026 года пасля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты на падтрымку беларускай апазіцыі, піша «Вясна».

Зараз Віталь утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 у чаканні суда.

Учора праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула