БЕЛ Ł РУС

Снарад трапіў у рэйсавы аўтобус на мяжы Малдовы і Украіны. Паранены малдаўскі памежнік

5.10.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Снарад упаў каля пункта пропуску «Паланка — Маякі-Удобнае» падчас расійскай атакі на Украіну. Ён адскочыў ад зямлі і трапіў у аўтобус, які стаяў каля шлагбаума.

Інцыдэнт адбыўся 5 кастрычніка каля 9:38, паведаміла памежная паліцыя Малдовы.

У выніку былі пашкоджаныя рэйсавы аўтобус і кабіна памежнага кантролю. Адзін з малдаўскіх памежнікаў атрымаў лёгкае раненне. Іншых пацярпелых няма.

Працу пункта пропуску ў напрамку з Малдовы ва Украіну часова спынілі. Таксама перакрылі дарогу да Паланкі, а аўтамабілі накіроўваюць да пункта пропуску «Тудора». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула