БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне 84‑гадовы кіроўца збіў веласіпедыстку і з'ехаў з месца аварыі

5.10.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Аварыя адбылася раніцай 3 кастрычніка на аўтадарозе «Жэрдзяжжа — Крывічы». Пацярпелая ў ДТЗ жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.

84‑гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі Opel рухаўся па дарозе і здзейсніў наезд на 66‑гадовую жанчыну. Веласіпедыстка ехала па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку.

Пасля сутыкнення кіроўца не спыніўся і пакінуў месца здарэння.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы. Ёй аказалі неабходную медыцынскую дапамогу, аднак ад шпіталізацыі пацярпелая адмовілася, піша Kraj.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула