БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч: Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі

5.07.2010 / 11:59

Аляксандр Мілінкевіч сардэчна віншуе Браніслава Камароўскага ў сувязі з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы.
«Перакананы, што Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, а таксама яе незалежнасці і еўрапейскай інтэграцыі.
Такая палітыка, без сумневу, ёсць найлепшай інвестыцыяй у будучыя прыязныя і добрасуседскія адносіны паміж нашымі народамі», − гаворыцца ў віншавальным лісце Аляксандра Мілінкевіча да Браніслава Камароўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула