Расія ўдарыла па мосце цераз Дняпро ў Запарожжы
Некалькі пацярпелых.
Уначы расіяне атакавалі мост цераз Дняпро ў Запарожжы, ёсць пацярпелыя, паведамляюць украінскія медыі.
Рух па мосце часова перакрыты.
Па стане на восьмую раніцы — пяцёра пацярпелых, двое з іх — работнікі Чырвонага Крыжа.
Сярод пацярпелых — жанчыны 24 і 59 гадоў, 36‑гадовы мужчына і двое мужчын ва ўзросце 43 і 54 гадоў. Яны ехалі на працу, калі іх заспела атака. Медыкі аказваюць усім неабходную дапамогу.
Расія апошнім часам стала біць па мастах ва Украіне, так на выходных былі атакаварыя Паўднёвы і Паўночны мост у Кіеве.