БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам

6.10.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

На гэтым тыдні ў Мінску адбываецца суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксяндза Анатоля Парахневіча, піша katolik.life.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма. Святара затрымалі больш за паўгода таму, у сярэдзіне сакавіка — ён правёў у зняволенні ўжо звыш 200 дзён.

За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66‑годдзе і 31‑ю гадавіну святарскага пасвячэння.

Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Пра ягоную справу нічога не паведамлялася, але ў вернікаў ёсць версія, што стала падставай для пераследу, які яны лічаць несправядлівым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула