БЕЛ Ł РУС

Шпіёнскі трылер пра Рамана Пратасевіча забаранілі ў Беларусі

7.10.2026 / 07:40

Nashaniva.com

Мінінфармацыі абнавіла спіс друкаваных выданняў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. То-бок яны забароненыя ў краіне.

Uzum Market

Сярод іх шпіёнскі раман французскага пісьменніка Марка Леві «Ноа». Раней ён ужо быў унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дзеянне рамана разгортваецца ў 2021 годзе. Годам раней хатняя гаспадыня Святлана (прозвішча не называецца) перамагае на прэзідэнцкіх выбарах дыктатара Лучына. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа Мікалая адпраўляюць у турму.

У Мінску гіне грамадская актывістка і ўдзельніца супраціву Дар'я, якая расследавала карупцыю сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны. Таксама ўлады прымушаюць сесці ў Мінску рэйс Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце.

У Мінск прылятае ізраільская журналістка Джэніс, якая належыць да групоўкі хакераў «Дзевяць». Яна сяброўка Марыі і павінна знайсці Пратасевіча, якога ўтрымліваюць на Акрэсціна.

«Наша Ніва» падрабязна пісала пра раман тут

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана

Акрамя таго, у спіс дадалі яшчэ 12 твораў:

Чытайце таксама:

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана

Каментары да артыкула