БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

7.10.2026 / 08:56

Nashaniva.com

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Камітэта дзяржаўнага кантролю стануць членамі абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Гэта прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 351, апублікаваны 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з новым парадкам, у склад аблвыканкамаў будуць уваходзіць кіраўнікі абласных упраўленняў КДБ і старшыні абласных камітэтаў дзяржаўнага кантролю.

У Мінску членамі гарвыканкама стануць начальнік упраўлення КДБ Мінска і Мінскай вобласці, а таксама кіраўнік падраздзялення КДК, якое кантралюе сталіцу.

Акрамя іх, у склад выканкамаў, як і раней, уваходзіць начальнік рэгіянальнага ўпраўлення міліцыі.

Раней іншых службовых асоб маглі ўключаць у выканкамы па рашэнні іх старшыняў са згоды Лукашэнкі. Цяпер прадстаўнікі КДБ і КДК непасрэдна названыя ў пераліку абавязковых членаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула