БЕЛ Ł РУС

Улетку ля аўтавакзала «Цэнтральны» памёр мужчына. Эксперты высветлілі прычыну

7.10.2026 / 10:05

Nashaniva.com

Дакументаў пры ім не было.

У чэрвені на лінію «103» паступіла паведамленне, што на прыпынку каля аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску невядомаму мужчыну патрабуецца медыцынская дапамога.

Медыцынскія работнікі, што прыбылі на месца здарэння, даставілі мужчыну ў бальніцу для рэанімацыі. Але плёну не дало, мужчына памёр.

Паколькі пры ім не было асабістых рэчаў і дакументаў, якія сведчылі б асобу, міліцыянеры запрасілі судовага эксперта аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз, які правёў дактыласкапію. 

У выніку праверкі было ўстаноўлена супадзенне з данымі 43‑гадовага ўраджэнца Гомельскай вобласці.

Высветлілася, што смерць мужчыны наступіла ад кардыяміяпатыі — захворвання сэрца, звязанага з парушэннем сілкавання сардэчнай мышцы, якое ўскладнілася вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула