БЕЛ Ł РУС

Памерла самая пажылая ўладальніца «Оскара»

7.10.2026 / 10:33

Nashaniva.com

Эве Марыі Сэйнт было 102 гады.

Фота: Rachel Luna / Getty Images 

6 кастрычніка памерла актрыса Эва Марыя Сэйнт, ёй было 102 гады.

Акторка памерла з натуральных прычын у сваім доме ў Лос-Анджэлесе. Яе кар’ера аб’яднала розныя эпохі кінематографа: ад ролі побач з Марлонам Брандо ў фільме «У порце», за які яна атрымала «Оскар» у 1955 годзе як найлепшая актрыса другога плану да ролі Марты Кент, прыёмнай маці Супермэна, у стужцы 2006 года «Супермэн вяртаецца».

Апошні фільм, у якім яна знялася, быў «Кахаць скрозь час» 2014 года з Колінам Фарэлам, Расэлам Кроў і Уілам Смітам. Эве Марыі было тады 90 гадоў.

Эва Марыя Сэйнт была самай пажылой актрысай, якая мела «Оскар» і адной з апошніх жывых зорак «Залатога веку Галівуду», якім лічыцца перыяд з 1910‑х да 1960‑х гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула