БЕЛ Ł РУС

Кампанія SpaceX, якая належыць Маску, плануе прыцягнуць $40 мільярдаў для закупкі чыпаў Nvidia

7.10.2026 / 10:57

Nashaniva.com

Арганізатарам здзелкі выступіць інвестыцыйная кампанія Apollo Global Management, паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Фота: David J. Phillip / AP

Каля $10 млрд SpaceX мае намер прыцягнуць у выглядзе банкаўскіх крэдытаў, яшчэ $30 млрд — за кошт выпуску даўгавых абавязацельстваў інвестыцыйнага ўзроўню.

Чакаецца, што Apollo дапаможа размясціць іх сярод шырокага кола інвестараў. Паводле даных газеты, у перамовах аб фінансаванні таксама ўдзельнічае аблігацыйная кампанія Pimco. Закрыццё здзелкі чакаецца ў 2027 годзе.

Сродкі патрэбныя SpaceX для пашырэння вылічальнай інфраструктуры і праектаў у сферы штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула