БЕЛ Ł РУС

Больш за палову машын, якія згарэлі сёлета ў Беларусі, не мелі дзейнага тэхагляду

7.10.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Больш за палову транспартных сродкаў, якія згарэлі ў Беларусі за першыя восем месяцаў 2026 года, не мелі дзейнага дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім унітарным сэрвісным прадпрыемстве «Белтэхагляд».

Аўтамабіль, які згарэў 15 верасня 2026 года ў Мінску

Паводле звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у студзені—жніўні ў Беларусі адбылося 559 пажараў на транспарце. У параўнанні з такім жа перыядам 2025 года іх колькасць вырасла на 14,5% — з 488 да 559. Найбольшы рост колькасці ўзгаранняў зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці — на 35%, і ў Мінску — на 30%.

Большасць пажараў прыпадала на легкавыя аўтамабілі. За восем месяцаў загарэліся 440 легкавых машын, або 78,7% ад агульнай колькасці транспартных пажараў. Сярод іх былі два электрамабілі.

У «Белтэхаглядзе» адзначылі, што асноўнай прычынай узгаранняў становіцца аварыйны рэжым працы электраабсталявання. З гэтай прычыны за названы перыяд адбыліся 434 пажары, што складае 77,6% ад іх агульнай колькасці.

Праведзены аналіз паказаў, што больш за палову транспартных сродкаў, пашкоджаных агнём, не мелі дзейнага дазволу на ўдзел у дарожным руху. У Мінску гэты паказчык склаў 58%, а ў Брэсцкай вобласці — 52%. Многія з такіх аўтамабіляў наогул ніколі не падаваліся на праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Для параўнання, толькі ў верасні 2026 года дыягнастычныя станцыі «Белтэхагляду» выдалі 144 044 дазволы на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.

Чытайце таксама:

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

Беларусы цяпер могуць праходзіць тэхагляды ноччу

Запусцілі новы бясплатны сэрвіс для продажу аўтамабіляў

Каментары да артыкула