У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?
Пятро Стоцкі з 2010 года адказваў на Беларускай чыгунцы за арганізацыю ідэалагічнай і кадравай працы, а таксама дысцыпліну.
Днямі ён адправіўся на пенсію. У маі яму акурат споўнілася 63 гады.
На яго месца прызначылі Аляксандра Хомчанку, які да гэтага працаваў начальнікам віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Аляксандр Хомчанка. Фота: belrw_official
Пётр Стоцкі. Фота: rw.by
Пётр Стоцкі быў узорным ідэолагам. Трапіўшы ў крэсла намесніка чыгункі ў 2010 годзе пасля ўзгаднення яго кандыдатуры Лукашэнкам, Стоцкі падтрымліваў дзяржаўны курс: арганізоўваў прапагандысцкія сустрэчы калектыву з прадстаўнікамі выбарчай камісіі, а ў 2020 годзе, пасля сфальсіфікаваных выбараў, стаў датычным да звальнення супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту.
Інфармацыя пра Пятра Стоцкага цяпер недаступная на сайце чыгункі. Скрыншот з архіваў rw.by
Апошнім публічным выступам перад выхадам на пенсію для Стоцкага стаў удзел у дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай так званаму Дню народнага адзінства на Гомельскім вагонабудаўнічым заводзе.
Чытайце таксама:
Якую маёмасць мае топ-менеджар Белчыгункі Пётр Дулуб, у тайніках якога знайшлі $3 мільёны