БЕЛ Ł РУС

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска

8.10.2026 / 10:03

Nashaniva.com

Бо перавесці грошы з Латвіі немагчыма.

Цэнтр «Каскад»

Рыжскі гарадскі суд у сераду прысудзіў пракрамлёўскую актывістку з Рэзэкне (Латгалія) Паліну Камлёву да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша Postimees.

Камлёву абвінавачвалі ў перадачы каля 43 еўра для набыцця абсталявання для падаўлення дронаў з мэтай перадачы яго расійскім вайскоўцам.

У тэрмін адбывання пакарання суд залічыў час, праведзены пад вартай і ў зняволенні. З улікам гэтага астатняя частка пакарання складае пяць гадоў, адзін месяц і 25 дзён пазбаўлення волі.

У снежні 2024 года ў перапісцы ў WhatsApp са сваім знаёмым з Расіі, які з'яўляецца кантактнай асобай расійскага ваенна-патрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі «Каскад», абвінавачаная адгукнулася на заклік сабраць фінансавыя сродкі для набыцця ваеннага абсталявання, якое расійская армія будзе выкарыстоўваць у вайне супраць Украіны.

Разумеючы, што з банкаў Латвіі немагчыма перавесці грошы ў расійскі банк, жанчына звязалася праз WhatsApp са сваёй знаёмай у Беларусі і папрасіла здзейсніць грашовы перавод замест яе, не паведамляючы сапраўдную мэту плацяжу.

Яе знаёмая ў Беларусі са свайго асабістага банкаўскага рахунку ў беларускай крэдытнай установе ажыццявіла плацёж 157 беларускіх рублёў (каля 43 еўра). 

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі затрымала Камлёву 2 снежня 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула