БЕЛ Ł РУС

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру

8.10.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Гродзенская пенсіянерка заявіла ў міліцыю, што з яе кватэры скралі буйную суму. Высветлілася, што яна сама надзейна схавала зберажэнні, але забыла куды.

Пенсіянерка патэлефанавала ў Ленінскі РАУС Гродна і паведаміла пра знікненне грошай. Міліцыянеры прыехалі да яе, агледзелі кватэру і не выявілі прыкмет крадзяжу, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Яны пачалі шукаць зберажэнні. Схованку знайшлі сярод хатніх рэчаў, пасцельнай бялізны і газет. У ёй ляжалі купюры па 50, 100 і 200 рублёў.

Агульную суму знойдзеных грошай міліцыя не назвала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула