У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ
Велізарны агурок сорту «Дзядзька Сцёпа» вырас у агародзе ў аграгарадку Шылавічы Ваўкавыскага раёна, піша мясцовая раёнка «Наш час».
Фота: «Наш час»
Агурок вырасціла Алена Іванаўна Белянінік на сваім прысядзібным участку.
Вясной жанчына пасеяла ў цяпліцы насенне сорту «Дзядзька Сцёпа». Яна рэгулярна праполвала градкі, палівала расліны і рыхліла глебу.
У выніку агуркі далі добры ўраджай, а самы вялікі з іх дасягнуў вагі 1400 грамаў.
Алена Іванаўна ўсё жыццё працавала ў мясцовай гаспадарцы, а цяпер знаходзіцца на пенсіі. Праца на прысядзібным участку стала для яе любімым заняткам. На агародзе яна вырошчвае бульбу, памідоры, цыбулю, моркву і розныя віды перцаў, якія даюць добры ўраджай.
На ўчастку таксама растуць ягадныя кусты і пладовыя дрэвы. А каля хаты жанчына вырошчвае мноства кветак, якія радуюць не толькі гаспадыню, але і ўсіх, хто праходзіць побач.
Чытайце таксама:
Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма
Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў
Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ