БЕЛ Ł РУС

Псіхатэрапеўта Кашпіроўскага павязуць хаваць ва Украіну

8.10.2026 / 18:21

Nashaniva.com

Памерлага савецкага псіхатэрапеўта і гіпнатызёра Анатоля Кашпіроўскага, які з пачатку 1990‑х жыў у Расіі, могуць пахаваць ва ўкраінскай Вінніцы. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ, піша ўкраінскае выданне ТСН.

Анатоль Кашпіроўскі каля магіл сваякоў на могілках у Вінніцы. Фота з сацсетак

Кашпіроўскі памёр ва ўзросце 87 гадоў у бальніцы. Паводле паведамленняў, прычынай стала рэзкае падзенне ціску на фоне анкалагічнага захворвання. Развітанне з ім адбылося ў жалобнай зале Траякураўскіх могілак у Маскве. Пасля гэтага труну падрыхтавалі да перавозкі, а цела, паводле расійскіх СМІ, на мікрааўтобусе адправілі ў бок мяжы з Беларуссю.

Мяркуецца, што цела Кашпіроўскага плануюць даставіць ва Украіну праз тэрыторыю Еўрапейскага саюза, верагодна праз Польшчу. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Пахаванне можа адбыцца на сямейным участку ў Вінніцы, дзе знаходзяцца магілы бацькоў Кашпіроўскга Міхаіла і Ядвігі. У 2018 годзе там жа пахавалі дачку псіхатэрапеўта ад першага шлюбу Алену, якая загінула ў Канадзе ва ўзросце 50 гадоў.

Пры гэтым сваякі Кашпіроўскага, паводле паведамленняў, вырашылі не крэміраваць яго цела, хоць сам ён нібыта завяшчаў пасля смерці правесці крэмацыю.

Анатоль Кашпіроўскі нарадзіўся ў вёсцы Стаўніца Хмяльніцкай вобласці. Значную частку жыцця ён правёў ва Украіне, у тым ліку працаваў у Вінніцкай псіхіятрычнай бальніцы.

Пасля распаду Савецкага Саюза Кашпіроўскі пакінуў сваю кватэру ў Кіеве, перасяліўся ў Маскву і атрымаў расійскае грамадзянства. У пачатку 1990‑х гадоў ён нават быў дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзіміра Жырыноўскага.

Чытайце таксама:

Памёр Анатоль Кашпіроўскі

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі

Гіпноз вядомы з дапісьмовых часоў, але дзейнасць некаторых савецкіх гіпнатызёраў застаецца загадкай

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму

Каментары да артыкула