БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знікла яшчэ адна вёска — 20‑я з пачатку года

9.10.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Вёска з назвай Крыўка.

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці скасаваў вёску Крыўка Варапаеўскага сельсавета. Адпаведнае рашэнне мясцовы орган улады прыняў 22 верасня, а 9 кастрычніка яно ўступіла ў сілу, піша Blizko.by.

З 15 жніўня па 14 верасня ўлады вывучалі меркаванні грамадзян наконт магчымага скасавання Крыўкі. Паведамленне пра гэта апублікавалі на сайце Пастаўскага райвыканкама і ў раённай газеце. Аднак за месяц ніякіх зваротаў па гэтым пытанні не паступіла.

Дакладная дата заснавання вёскі невядомая, але яна ўжо існавала ў 1921 годзе: паводле Рыжскай мірнай дамовы населены пункт разам з астатняй Заходняй Беларуссю ўвайшоў у склад Польшчы. Ужо тады Крыўка не ўражвала сваімі памерамі і больш нагадвала хутар: у чатырох дварах жылі 25 чалавек. А ў 1999 годзе, ужо ў незалежнай Беларусі, у ёй налічвалася ўсяго сем жыхароў.

Гэта ўжо 20‑ы выпадак скасавання беларускага населенага пункта ў 2026 годзе.

Па стане на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі налічвалі 22 972 вёскі, значыць, іх засталося 22 952.

Чытайце таксама:

У Беларусі знікла яшчэ адна вёска — Пірэвічы

Каментары да артыкула