БЕЛ Ł РУС

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў

9.10.2026 / 15:56

Nashaniva.com

У выніку ракетнага ўдару Узброеных сіл Украіны па Данецку 26 жніўня загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў. Паводле расследавання «Медыязоны», гэта найбольшая вядомая колькасць афіцэраў расійскай арміі, якія загінулі ў выніку адной атакі за час расійска-ўкраінскай вайны.

Адзін з абломкаў ракеты на месцы здарэння. Фота з тэлеграм-канала Дзяніса Пушыліна

Васямнаццаць вайскоўцаў памерлі ў дзень удару, яшчэ двое пазней сканалі ад атрыманых раненняў.

Загінулыя служылі ў штабах групоўкі войскаў «Цэнтр» — штабе Цэнтральнай вайсковай акругі і штабе 41‑й агульнавайсковай арміі. Журналісты ўстанавілі імёны загінулых, супаставіўшы спісы асабовага складу вайсковых часцей з дзяржаўнымі рэестрамі спадчынных спраў і іншымі крыніцамі, а таксама вывучыўшы некралогі высокапастаўленых афіцэраў. Выкарыстаныя спісы асабовага складу былі актуальныя на ліпень 2025 года.

Ракетны ўдар быў нанесены ўвечары 26 жніўня. Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Данецка Дзяніс Пушылін заявіў, што цэллю стаў гандлёвы цэнтр «Данецк Сіці». Паводле яго слоў, тады былі параненыя восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей і дзве жанчыны. Ён сцвярджаў, што выкарыстоўваліся ракеты Storm Shadow/SCALP-EG.

Тэлеграм-канал Exile+ паведамляў, што адзін з удараў прыйшоўся па будынку на праспекце Ільіча, 97, дзе да вайны размяшчаліся навукова-даследчыя і прамысловыя ўстановы. Украінскі канал «КіберБорошно» пісаў, што іншай цэллю магла быць падземная паркоўка на 600 машынамесцаў пад недабудаваным жылым комплексам, па якой нібыта трапілі шэсць ракет.

Украінскія OSINT-праекты меркавалі, што абодва аб’екты выкарыстоўваліся расійскімі вайскоўцамі як камандныя пункты. Паводле звестак Exilenova+, у выніку ўдару загінулі 27 чалавек, яшчэ 58 былі параненыя. Сярод цяжкапараненых, як паведамлялася, былі два генералы.

Сярод загінулых супрацоўнікаў штаба Цэнтральнай вайсковай акругі журналісты назвалі васьмярых афіцэраў:

У штабе 41‑й агульнавайсковай арміі загінулі дзевяць афіцэраў. Сярод іх:

Яшчэ трое загінулых служылі ў іншых падраздзяленнях або мелі невядомае месца службы:

Акрамя гэтага, «Медыязона» выявіла яшчэ два выпадкі масавай гібелі штабных афіцэраў 41‑й арміі. 4 жніўня 2026 года загінулі восем вайскоўцаў, а 8 верасня 2025 года — чацвёра.

У жніўні 2026 года загінулі:

У верасні 2025 года загінулі:

Чытайце таксама:

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці

Каментары да артыкула