БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы назвалі мужчынскія недахопы, якія падабаюцца жанчынам

6.07.2010 / 09:08

Даследчыкі склалі спіс асаблівасцяў мужчын, якія ім самім здаюцца недахопамі, а жанчынам, якраз наадварот, вельмі падабаюцца.
Так, жанчыны схільныя лічыць прывабным пах мужчынскага поту (праўда, толькі свежага, а не застарэлага).

Спецыялісты ведаюць, што ў складзе поту ёсць андрастадыянон, які і выклікае сэксуальнае ўзбуджэнне. 72% апытаных жанчын вельмі цэняць мужчынскую сівізну і лічаць яе пікантнай.

Шнары, вядома ж, упрыгожваюць мужчыну. Жанчыны падсвядома лічаць іх прыкметай мужнасці і адвагі. Цікава, што жанчынам няважна, з якой прычыны з’явіліся шнары.

Як ні дзіўна, жанчынам падабаюцца мужчыны ў акулярах, якія ў іх вачах вылучаюцца розумам і інтэлігентнасцю. Ім жанчыны больш давяраюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула