БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі

9.10.2026 / 20:20

Nashaniva.com

У Мінску ў найбліжэйшы час не плануюць будаваць новыя буйныя гандлёвыя цэнтры. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з калектывам ААТ «Элема», піша агенцтва «Мінск-навіны».

Гандлёвы цэнтр «Мегапарк», які будуецца ў Каменнай Горцы

Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, ужо некалькі гадоў у сталіцы не выстаўляюць на аўкцыёны ўчасткі для ўзвядзення такіх аб’ектаў. Цяпер у Мінску працуе больш за 100 буйных гандлёвых цэнтраў, адносна раўнамерна размеркаваных па горадзе.

Замест вялікіх комплексаў гарадскія ўлады аддаюць перавагу невялікім крамам і гандлёвым аб’ектам у пешай даступнасці ад жылых дамоў.

Як удакладніў Кухараў, у сталіцы цяпер працуе каля 11,5 тысячы разнастайных крам, дзе можна набыць неабходныя тавары.

Чытайце таксама:

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?

У Мінску да канца года абяцаюць адкрыць велізарны гандлёвы цэнтр, які будуецца ўжо 15 гадоў

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля

Каментары да артыкула